Культурна-асветніцкая акцыя "Бібліяноч-2024"

Апублiкавана: 04 красавiка 2024 Афiша Бібліятэкі не указан

Аўтар: Аўтары

19 красавіка з 19.00 да 23.00 бібліятэкі Беларусі запрашаюць на культурна-асветніцкую акцыю “Бібліяноч-2024”.

Бібліяноч – падзея, якая стала выдатнай традыцыяй для ўсёй чытаючай супольнасці. У гонар Дня кнігі штогод бібліятэкі пашыраюць час і фармат сваёй працы. 10 гарадоў, 15 бібліятэк і больш за сотню самых цікавых падзей. Насычаная і маштабная праграма акцыі "Бібліяноч-2024" – гэта мноства тэматычных пляцовак на любы густ і ўзрост: лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых і іншыя пазнавальныя забаўкі.

Уваход вольны!

У акцыі "Бібліяноч-2024" прымуць удзел:

Мінск

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)
  • Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (вул. Фабрыцыуса, 28)
  • Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15)
  • Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі (вул. Казінца, 86/2)
  • Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы г. Мінска (вул. В.Харужай, 16)
  • Цэнтральная дзіцячая бібліятэка г. Мінска (пр-т Газеты Праўда, 20А)

Брэсцкая вобласць:

  • Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота (в. Новая Мыш, вул. Баранавіцкая, 2А)

 

Гродзенская вобласць:

  • Воранаўская раённая бібліятэка (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 29)
  • Ашмянская раённая бібліятэка (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)
  • Смаргонская раённая бібліятэка (г.Смаргонь, вул. Танкістаў, 6)

Магілёўская вобласць:

  • Бібліятэка-філіял № 9 імя Янкі Купалы г. Магілёва (г. Магілёў, пр-т Дзімітрава, 55)
  • Клімавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Пехцерава, (г. Клімавічы, вул. Камуністычная, 22А)
  • Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка (г. Бялынічы, вул. Ленінская, д.55)
  • Дрыбінская цэнтральная раённая бібліятэка (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 37 пам. 1)
  • Крычаўская гарадская бібліятэка № 2 (г. Крычаў, вул. Камуністычная, д. 1)